Джорджа Напалітана (італ.: Giorgio Napolitano; 29 чэрвеня 1925, Неапаль — 22 верасня 2023, Рым) — 11-ы прэзідэнт Італьянскай рэспублікі. Былы актывіст Італьянскай камуністычнай партыі (затым партыі Левых дэмакратаў), удзельнік Руху Супраціву. Пажыццёвы сенатар. Абраны 10 мая 2006 г. у 4-м туры галасавання, заступіў на пасаду 15 мая.
Вядомы тым, што падчас італьянскага ўрадава-парламенцкага крызісу 2008 года, калі парламент выказаў недавер ураду, не прыняў адстаўку Рамана Продзі і распусціў парламент.