Джына Роўлендс | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 2024[3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edwin Myrwyn Rowlands[d] |
Маці | Lady Rowlands[d] |
Муж | John Cassavetes[d] і Robert Forrest[d] |
Дзеці | Nick Cassavetes[d], Alexandra Cassavetes[d] і Zoe Cassavetes[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса |
Узнагароды |
Прэмія «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую жаночую ролю[d] (1978) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1987) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1992) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2003) ![]() ![]() Boston Society of Film Critics Award for Best Actress[d] (1980) Сандэнс (1994) Daytime Emmy Award for Outstanding Performer in Children's Programming[d] (2004) |
IMDb | ID 0001687 |
![]() |
Вірджынія Кэтрын (Джына) Роўлендс (англ.: Virginia Cathryn «Gena» Rowlands; 19 чэрвеня 1930, Мадысан, Вісконсін - 14 жніўня 2024) — амерыканская актрыса, член акцёрскай дынастыі Касаветыс. Лаўрэат чатырох прэмій «Эмі», двух прэмій «Залаты глобус», а таксама намінантка на прэмію «Оскар».
Роўлендс вучылася ў каледжы, а затым ва Універсітэце Вісконсіна і атрымала акцёрскую адукацыю ў Акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют на сцэне адбыўся ў нью-ёркскім «Правінстаўн Плейхаўзе», дзе яна пачынала працаваць яшчэ гардэробшчыцай. Да канца 1950-х гг. Джына грала выключна ў тэатры, у прыватнасці на Брадвеі. Яе дэбютам у кіно стала роля па кантракце з «Metro-Goldwyn-Mayer» ў фільме Жазэ Ферэра 1958 года «Высокая цана кахання».
Роўлендс была замужам за акцёрам і рэжысёрам Джонам Касаветысам, які зняў яе ў многіх сваіх фільмах, такіх як, напрыклад, «Глорыя» 1980 года, за ролю ў якім яна была намінаваная на «Оскар». Іх агульны сын Нік Касаветыс зняў Джыну Роўлендс ў многіх фільмах, у прыватнасці, у фільме «Зрываючы зоркі», знятым па сцэнарыі бацькі.
У Роўлендс чацвёра дзяцей. Актрысай таксама стала Аляксандра Касаветыс, а рэжысёрам — Зоі Касаветыс.