Джэй Дэвідсан | |
---|---|
Jaye Davidson | |
Імя пры нараджэнні | Альфрэд Амі (Alfred Amey) |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1968[1] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША |
Грамадзянства | Вялікабрытанія ЗША |
Прафесія | |
Кар’ера | 1992—1996, 2009 |
IMDb | ID 0001109 |
Джэй Дэвідсан (англ.: Jaye Davidson, народжаны Альфрэд Амі (англ.: Alfred Amey), нар. 21 сакавіка 1968, Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША) — англа-амерыканскі акцёр і мадэль.
Нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям'і выхадца Ганы і англічанкі. Калі яму было два гады, яго сям'я пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пасялілалася ў графстве Херэфардшыр. У 1992 годзе, не маючы акцёрскага досведу, ён паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю транссэксуала Дылана ў псіхалагічным трылеры Ніла Джордана «Жорсткая гульня», за якую ён быў намінаваны на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана[2]. Дэвідсан атрымаў намінацыю на прэмію Чыкагскай Асацыяцыі кінакрытыкаў за самага перспектыўнага акцёра[3].
Пасля гэтага поспеху Дэвідсан ўсяго толькі раз яшчэ з'явіўся на вялікім экране, выканаўшы ў 1994 годзе ролю Ра ў навукова-фантастычным фільме Роланда Эмерыха «Зорная брама»[4]. Неўзабаве Дэвідсан спыніў акцёрскую кар'еру, прысвяціўшы сябе працы ў мадэльным бізнэсе. У адным з інтэрв'ю падчас сваёй нядоўгай кінакар'еры ён прызнаўся, што з'яўляецца геем[5].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Зорная брама | Stargate | Ра |