Джэймс Мэцью Бары | |
---|---|
англ.: James Matthew Barrie | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | брыт. англ.: James Matthew Barrie |
Дата нараджэння | 9 мая 1860[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1937[1][3][…] (77 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Ansell[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, журналіст, драматург |
Гады творчасці | 1883[5] — 1937[5] |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
jmbarrie.co.uk (англ.) | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джэймс Мэцью Бары (англ.: James Matthew Barrie, 9 мая 1860, Кірым'юр — 19 чэрвеня 1937, Лондан) — шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы як аўтар казкі «Пітэр Пэн».
Быў дзявятым дзіцем у сям'і ткача. Калі яму было шэсць, ягоны старэйшы брат Дэвід (матчын улюбёнец) загінуў за два дні да свайго 14-годдзя. Маці была ў роспачы, і Джэймс спрабаваў заняць месца Дэвіда, нават апранаў яго адзенне. Аднойчы Джэймс зайшоў у матчын пакой, і тая спытала: «Гэта ты?» "Я думаю, яна размаўляла з мёртвым хлопчыкам, — напіша Бары пасля ў аўтабіяграфічнай кнізе, — і я сумна адказаў: «Не, гэта не ён, гэта ўсяго толькі я». Яго маці знаходзіла суцяшэнне, думаючы, што яе мёртвы сын назаўжды застанецца хлопчыкам, ніколі не вырасце і не пакіне яе.
Бары вучыўся ў Акадэміі Дамфрыса, а пасля ў Эдынбургскім універсітэце, па заканчэнні якога працаваў у рэдакцыі газеты Nottingham Journal. Літаратурай пачаў займацца ў 1885 годзе — напісаў серыю аповесцяў пра вясковае жыццё, раман пра журналістаў, некалькі любоўна-псіхалагічных раманаў. З 1897 года звяртаецца да драматургіі, робіцца вядомым пасля камедыі Quality Street (1901) пра жыццё Англіі ў пачатку ХІХ ст.
У 1897 годзе Бары знаёміцца з Сільвіяй і Артурам Дэвісамі, іх сям'я будзе граць важную ролю ў жыцці пісьменніка. Ён часта бавіць час з дзецьмі Дэвісаў. Сам Бары быў жанаты з актрысай Мэры Энсэл 15 гадоў, але дзяцей не меў. Пасля смерці Артура і Сільвіі Бары робіцца апекуном іх пяцярых дзяцей — Джорджа, Джона (Джэка), Пітэра, Майкла і Нікаласа. Бары выдумаў Пітэра Пэна, каб забаўляць Джорджа і Джэка: ён прыдумаў, што іх малодшы брат Пітэр умее лётаць. Ён сцвярджаў, што да нараджэння ўсе дзеці — гэта птушкі, і бацькам даводзіцца зачыняць акно ў дзіцячым пакоі, каб дзеці пасля не адляцелі. Гэтая гісторыя перарасла ў казку пра хлопчыка, які ўсё ж адляцеў.
Упершыню вобраз Пітэра Пэна з'яўляецца ў дзвюх ранніх кнігах Бары. У рамане «Томі і Грызел» згадваецца хлопчык, які адбіўся ад сям'і: ён рады, што згубіўся, і баіцца, што яго знойдуць і прымусяць вырасці. Потым пра хлопчыка, які не хацеў расці, апавядалася ў шасці раздзелах кнігі «Белая птушачка» (The little white bird), якія пасля выйшлі асобным выданнем пад назвай «Пітэр Пэн у Кенсінгтанскіх садах» (Peter Pan in Kensington Gardens, 1906) з ілюстрацыямі Артура Рэкхэма.
У 1904 годзе была пастаўленая п'еса «Пітэр Пэн», пасля якой да Бары прыйшла сапраўдная слава: у 1913 годзе яго пасвяцілі ў баранэты, у 1922 годзе ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі», у 1919 годзе ён стаў рэктарам Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта, а ў 1930 годзе — канцлерам Эдынбургскага ўніверсітэта, з 1928 года быў прэзідэнтам Таварыства літаратараў.
У 1911 годзе Бары перапрацаваў п'есу ў аповесць «Пітэр і Вэндзі» (Peter and Wendy).
Пісьменнік страціў сваіх самых улюбёных гадаванцаў: Джордж быў забіты на вайне (1915), Майкл, з якім Бары перапісваўся штодня падчас навучання хлопца ва ўніверсітэце, патануў разам са сваім сябрам і, магчыма, каханкам, у 1921 годзе за месяц да свайго 21-годдзя.
Джэймс Мэцью Бары памёр 19 чэрвеня 1937 года. Праз некалькі гадоў пасля яго смерці Пітэр сабраў сямейны архіў, які ўключаў дакументы і перапіску з Бары, далучыў да гэтага свае каментарыі, а пасля гэтага скончыў жыццё самагубствам, кінуўся пад цягнік.