Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Джэймі Рычард Вардзі | ||||||||||||
Нарадзіўся |
11 студзеня 1987[1] (38 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Лестэр Сіці | ||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймі Рычард Вардзі (англ.: Jamie Richard Vardy; нар. 11 студзеня 1987, Шэфілд, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Лестэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Джэймі пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі клуба «Шэфілд Уэнсдэй». З самага дзяцінства гуляў у атацы. У шаснаццацігадовым узросце быў адлічаны з акадэміі з-за нізкага росту[2]. Правёўшы адзін год без футбола, Джэймі вырашыў аднавіць кар’еру і стаў футбалістам юнацкай каманды клуба восьмага англійскага дывізіёна «Стоксбрыдж Парк Стылс».
На працягу трох першых сезонаў малады ігрок выступаў за юнацкую і рэзервовую каманды гэтага клуба. У дваццацігадовым узросце ён дэбютаваў за першую каманду «Стоксбрыджа» і на працягу трох сезонаў быў лідарам атацы гэтага сціплага клуба. Затым на яго звярнулі ўвагу скаўты клуба «Галіфакс Таўн», куды ён у выніку і перабраўся. За гэты клуб Джэймі правёў толькі адзін сезон, затое ён быў досыць прадуктыўным[3], больш сур'ёзны «Флітвуд Таўн» з Нацыянальнай Канферэнцыі звярнуў сваю ўвагу на нападніка. У складзе сваёй новай каманды Джэймі таксама правёў толькі адзін, але вельмі ўражальны сезон, унёсшы значны ўклад у павышэнні сваёй каманды ў класе — выхадзе ў Другую лігу.
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Свой першы выклік у нацыянальную каманду Джэймі атрымаў 21 мая 2015 года на матчы з ірландцамі і славенцамі. Яго дэбют у складзе зборнай Англіі адбыўся 7 чэрвеня 2016 года ў матчы супраць зборнай Ірландыі[4]. 26 сакавіка 2016 года забіў свой першы гол у складзе зборнай Англіі ў матчы супраць зборнай Германіі[5], другі гол за зборную ён забіў у матчы супраць зборнай Нідэрландаў.
Адна з самых галоўных якасцей футбаліста — высокая скорасць, якая дапамагае яму хутка дзейнічаць падчас контратак сваёй каманды і з дапамогай высокага ўзроўню галявога нюху і дакладна пастаўленага ўдару завяршаць іх паражэннем брамы саперніка. Нападнік таксама адрозніваецца уменнем упэўнена кантраляваць мяч як на звычайнай, так і на высокай скарасцях[6].
Флітвуд Таўн
Лестэр Сіці