Джэк Керуак | |
---|---|
Jack Kerouac | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean-Louis Lebris de Kérouac |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1922[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 кастрычніка 1969[2][3][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Léo Alcide Kerouac[d][4] |
Маці | Gabrielle Ange Lévesque[d][4] |
Жонка | Edie Parker[d], Joan Kerouac[d] і Stella Sampas[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, празаік |
Кірунак | Разбітае пакаленне |
Мова твораў | французская і англійская |
Подпіс | |
jackkerouac.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэк Керуак (англ.: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амерыканскі пісьменнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разбітага пакалення».
Керуак, які яшчэ пры жыцці меў поспех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёння лічыцца адным з самых выбітных амерыканскіх пісьменнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінс, Рычард Бротыган, Хантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам хіпі».
Большую частку жыцця Керуак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амерыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Керуак імкнуўся знайсці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўлення каштоўнасцяў пяцідзясятых. У яго творчасці з’яўляецца жаданне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблонаў і знайсці ў жыцці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да эксперыментаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бензедрын), то да асваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Керуака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».