Джэсіка Ліндэль-Вікарбю | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | гарналыжны спорт |
Нарадзілася |
7 лютага 1984 (40 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 169 см |
Вага | 68 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэсіка Ліндэль-Вікарбю (шведск.: Jessica Lindell-Vikarby; нар. 7 лютага 1984, Худынгэ) — шведская гарналыжніца, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года ў гіганцкім слаламе, пераможца двух этапаў Кубка свету. Найбольш паспяхова выступала ў супергіганце і гіганцкім слаламе.
У Кубку свету Ліндэль-Вікарбю дэбютавала ў 2002 годзе, у студзені 2009 года першы раз атрымала перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. 1 снежня 2013 года, праз амаль пяць гадоў, выйграла свой другі этап Кубка свету, перамогшы ў гіганцкім слаламе ў Бівер-Крыку. Лепшым дасягненнем Ліндэль-Вікарбю ў агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 11-е месца ў сезоне 2013/14, у тым жа сезоне яна заняла другое месца.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне паказала наступныя вынікі: хуткасны спуск — 18-е месца, камбінацыя — 8-е месца, супергігант — 24-е месца, гіганцкі слалам — 18-е месца.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стала 30-й у хуткасным спуску, 22-й у камбінацыі, 26-й у супергіганце і 31-й у гіганцкім слаламе.
На Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы заняла сёмае месца ў гіганцкім слаламе.
За сваю кар’еру ўдзельнічала ў сямі запар чэмпіянатах свету (2003, 2005, 2007, 2009, 2011, 2013, 2015), лепшы вынік — трэцяе месца ў гіганцкім слаламе на чэмпіянаце свету 2015 года ў амерыканскім Бівер-Крыку.