Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзмітрый Алегавіч Нікуленкаў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1984 (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрывальнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | СКА Мінск | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмі́трый Нікуле́нкаў (нар. 12 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2020). У цяперашні час працуе трэнерам у мінскім СКА.
Выступаў за мінскія «Палітэхнік» «Аркатрон». У 2004 годзе перайшоў у польскі клуб «Вівэ», дзе правёў 4 сезоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасля сезона 2007/08 перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова.
Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў брэсцкі клуб[2] і ў чэрвені 2018 года стаў іграком мінскага СКА[3].
У чэрвені 2020 года завяршыў кар’еру[4] і перайшоў на трэнерскую працу ў СКА.
Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.
Жонка — Наталля Арцёменка[5].
Зборная Беларусі | ||
---|---|---|
Год | Гульні | Галы |
2003 | 3 | 7 |
2004—2008 | 0 | 0 |
2009 | 5 | 10 |
2010 | 0 | 0 |
2011 | 9 | 14 |
2012 | 15 | 32 |
2013 | 23 | 36 |
2014 | 15 | 31 |
2015 | 19 | 34 |
2016 | 10 | 7 |
2017 | 0 | 0 |
2018 | 10 | 14 |
2019 | 10 | 20 |
Усяго | 119 | 205 |