Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 снежня 1984 (39 гадоў) ці 2 студзеня 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Казахстан |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Пархачаў (нар. 30 снежня 1984, Кобрын) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Пачынаў кар’еру ў мінскім РВАРы, пазней гуляў за мінскае «Дынама» і іншыя клубы. З 2007 года выступаў у Азербайджане і Казахстане.
У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года пакінуў мазырскі клуб і зноў накіраваўся ў Казахстан[2]. Дапамог «Кайсару» перамагчы ў Першай лізе, але па заканчэнні сезона пакінуў каманду.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Атырау»[3]. У сакавіку 2014 атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2016 года стала вядома, што «Атырау» не будзе падаўжаць кантракт з нападнікам[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Атырау» Дзмітрый падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў аснове, нярэдка толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. У сезоне 2018 згуляў толькі ў пяці матчах, выйшаўшы на замену, і ў чэрвені 2018 года пакінуў клуб[7].
У ліпені 2018 года перайшоў у «Крумкачы»[8]. Дапамог сталічнай камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[9]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[10].
Пазней перайшоў на трэнерскую працу ў акадэміі мінскага «Дынама»[11].