Поўнае імя | Дзмітрый Віктаравіч Гушчанка | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 мая 1988[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Віцебск | |||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Гушчанка (нар. 12 мая 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».
Выхаванец віцебскага футбола, з 2007 года гуляў за дубль «Віцебска», аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых ліг. У 2010 годзе стаў асноўным брамнікам віцебскага клуба, выцесніўшы вопытнага Юрыя Васюціна.
Улетку 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама». 28 жніўня 2011 года, гуляючы супраць БАТЭ, прычыніў цяжкую траўму нападніку Віталю Радзівонаву.
У 2012 годзе страціў месца ў аснове, і ў студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4]. У «Белшыне» стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў мінскім клубе перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Белшыну»[5], дзе зноў стаў першым брамнікам.
У студзені 2015 года стаў іграком «Віцебска»[6]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблян, у сезоне 2015 правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды.
Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі ўжо не здолеў выцесніць з асновы Андрэя Шчарбакова.
У сезоне 2019 зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскім клубе «Каспій», аднак у выніку вырашыў падоўжыць кантракт з «Віцебскам»[7]. У сезоне 2020 стаў часцей саступаць месца ў аснове Арцёму Сароку, у 2021 годзе вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[8].
У сезоне 2022 правёў без замен усе 30 матчаў каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9].
Былы ігрок моладзевай зборнай Беларусі.