![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка | ||||||||||||
Мянушка | Дэйл, Малыш | ||||||||||||
Нарадзіўся |
19 сакавіка 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Пражыванне | Санкт-Пецярбург, Расія | ||||||||||||
Клуб | ВС | ||||||||||||
Рост/Вага | 184 см / 77 кг | ||||||||||||
Сямейнае становішча | не жанаты | ||||||||||||
Захапленні | аўтамабілі | ||||||||||||
Адукацыя | вышэйшая | ||||||||||||
Трапнасць стральбы | |||||||||||||
Паводле даных за | 2011/2012 | ||||||||||||
Агульная трапнасць | 81 % | ||||||||||||
Лежачы | 85 % | ||||||||||||
Стоячы | 78 % | ||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||
Асабістых подыумаў |
5 (![]() ![]() ![]() |
||||||||||||
Подыумаў у эстафетах |
7+1[3] ( ![]() ![]() ![]() |
||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Дзмітрый Уладзіміравіч Малышка (19 сакавіка 1987, Сасновы Бор, СССР) — расійскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў эстафеце, заслужаны майстар спорту Расіі.[4] Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 ў эстафеце. Лаўрэат прэміі IBU Awards у намінацыі «Пачатковец года» сезона 2011/2012.[5]
Дзмітрый пачаў займацца ў секцыі біятлона з 8 гадоў у родным Сасновым Бары, вядомым сваёй школай біятлона. Першым трэнерам Малышка стаў Юрый Васільевіч Парфёнаў, які трэніраваў спартсмена да яго выхаду з юніёрскага ўзросту.
У 2008 годзе Дзмітрый сыходзіў з біятлона і працаваў менеджарам у банку. Затым вярнуўся ў спорт.
Дзмітрый — выпускнік Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта сэрвісу і эканомікі па спецыяльнасці менеджмент арганізацыі.[6]
Асабісты трэнер Дзмітрыя — Д. А. Кучэраў.[6]
Захапляецца аўтамабілямі — ралі, «Формула−1».