Поўнае імя | Дзяніс Мікалаевіч Трапашка | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 мая 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Колас | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзяніс Трапашка (нар. 17 мая 1990, Чэрвень) — беларускі футбаліст, нападнік і галоўны трэнер чэрвеньскага «Коласа».
Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 года. Улетку 2011 года стаў іграком клуба «Смалявічы» (пазней стаў называцца «Смалявічы-СТІ»), якому ў сезоне 2012 дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе, а сам з 38 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам са смалявіцкім клубам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіў 11 галоў за сезон.
Перад пачаткам сезона 2014 быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 года ўсё ж такі перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» на правах арэнды[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазней з’яўляўся на полі яшчэ ў шасці матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2015 года канчаткова перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сезона 2015, аднак з-за высокай канкурэнцыі ў атацы «Тарпеда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 года аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца года[5]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 года аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5).
У студзені 2016 вярнуўся з арэнды ў «Тарпеда-БелАЗ»[6], але ўжо ў лютым пакінуў клуб па заканчэнні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»[7]. Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпеда-БелАЗ»[8] і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клубам[9]. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі рэдка, у асноўным выходзячы на замену.
У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. У першай палове сезона 2017 быў адным з асноўных нападнікаў, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезон 2018 пачынаў у стартавы складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У гэтым сезоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2019 толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часцей выступаў за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[11] і неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[12], дзе звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[13].
У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому па выніках сезона 2021 дапамог выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14], аднак у сакавіку па сямейных абставінах пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа». У сакавіку 2023 года стаў таксама галоўным трэнерам чэрвеньскай каманды[15].
У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[16].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Д3 | Зорка-БДУ | 23 | 9 | |
2010 | Д3 | Зорка-БДУ | 33 | 15 | |
2011 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | 14 | 12 | |
2011 (2) | Д3 | Смалявічы-СТІ | 11 | 7 | |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | 34 | 38 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 29 | 11 | |
2014 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 12 | 3 | |
2014 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 7 | 0 | |
2015 | Д1 | Славія | 14 | 4 | |
2016 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 13 | 1 | |
2017 | Д1 | Славія | 22 | 3 | |
2018 | Д2 | Славія | 25 | 4 | |
2019 (1) | Д1 | Славія | 4 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Белшына | 12 | 0 | |
2020 | Д2 | Нафтан | 23 | 5 | |
2021 | Д3 | Макслайн | 13 | 9 | |
2022 | Д3 | Колас | 14 | 10 |