Поўнае імя | Дзяніс Міхайлавіч Образаў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1988 (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[1] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дзяніс Образаў (нар. 24 чэрвеня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацк», пасля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сезона 2010 трывала гуляў у аснове.
У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасні 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, але ў маі 2013 года замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клуба замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў лютым 2015 года Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клубу[2]. У выніку падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[3]. Па выніках сезона 2015 «Дняпро» не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але ў лютым 2016 года Дзяніс падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[4]. Па заканчэнні сезона 2016, у якім «Дняпро» заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуў месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду[5].
У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[6]. У складзе случан стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[8]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, але ў выніку большу частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[9]. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[10].
У жніўні 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[11], дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў «Атырау»[12] і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк»[13]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[14]. У сезоне 2022 вярнуў месца ў аснове.
У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застанецца ў «Слуцку» яшчэ на адзін сезон[15]. У пачатку 2024 года пакінуў клуб[16] і завяршыў прафесійную кар’еру[17].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[18][19].