Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса
англ.: Nicholls State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Nicholls State University
Заснаваны 1948
Студэнты 6 769[1]
Краіна
Размяшчэнне Цібада, Луізіяна, ЗША
Сайт nicholls.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса (англ.: Nicholls State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Цібада у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова заснаваны як малодшы каледж, універсітэт названы ў гонар Фрэнсіса Т. Нікалса, былога губернатара Луізіяны, члена Вярхоўнага суда штата і генерала арміі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Кампус плошчай 1,16 км2, які калісьці быў часткай плантацыі Акадыя, знаходзіцца прыкладна ў 80 км на паўднёвы захад ад Новага Арлеана і ў 97 км на паўднёвы ўсход ад Батан-Руж. Самае старое збудаванне ўніверсітэта было завершана ў 1948 годзе і знаходзіцца ў Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.

Універсітэт знаходзіцца ў геаграфічных межах дэльты ракі Місісіпі і недалёка ад самой ракі і яе прытокаў, водна-балотных угоддзяў Луізіяны і Мексіканскага заліва.

  • Каледж навук і тэхналогій
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі і паводніцкіх навук
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Універсітэцкі каледж
  • Аспірантура
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.