Дзікая пятрушка аленевая

Дзікая пятрушка аленевая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peucedanum cervaria (L.) Cusson ex Lapeyr., 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  63024
EOL  5044414
IPNI  846004-1
TPL  kew-2403403

Дзікая пятрушка аленевая[1] (Peucedanum cervaria) — кветкавая расліна роду Дзікая пятрушка (Peucedanum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым сцяблом вышынёй 50—60 см і двойчы-тройчы перыстым буйным шызаватым лісцем. Кветкі ў парасоніках з 20—30 промнямі, абгорткай і абгортачкай. Пялёсткі з загнутай верхавінкай. Плод — акруглы рабрысты віслаплоднік.

Пашырэнне: лесастэпавыя і горныя раёны Заходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў асобных лакалітэтах (у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Палесся, у Белавежскай пушчы) на паўночнай мяжы арэала. Расце ў сухіх хваёвых, хваёва-дубовых лясах, у хмызняках на схілах рачных далін.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені—жніўні (зацвітае на другі год). Плады паспяваюць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Оленник Ривиниуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)