Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзімітр Іванаў Бярбатаў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Берба | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 студзеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Балгарыя | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзімі́тр Іванаў Бярба́таў (балг.: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981, Благоеўград, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і з’яўляецца. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст года» ў Балгарыі[3].
Бярбатаў вырас у спартыўнай сям’і: яго бацька, Іван, быў прафесійным футбалістам і выступаў за клубы «Пірын» і ЦСКА (Сафія), а яго маці, Маргарыта, была прафесійнай гандбалісткай. У дзяцінстве Бярбатаў быў аматарам італьянскага «Мілана», за які выступаў яго кумір Марка ван Бастэн[4], але пасля Еўра-1996 Бярбатаў стаў фанатам Алана Шырэра, які выступаў за англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла», маруючы калі-небудзь стаць іграком «сарок»[5].
Бярбатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграда, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнер сафійскага ЦСКА Дзімітр Пенаў[6]. Свой першы кантракт з клубам Дзімітр падпісаў у сезоне 1998/99, калі яму было 18 гадоў. Разам з клубам стаў пераможцам Кубка Балгарыі ў канцы першага сезона. Падчас наступнага сезона юнаком Бярбатаў здзейсніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 года ігрок быў блізкі да падпісання пагаднення з «Лечэ» і нават ужо прайшоў медыцынскае абследванне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненне было скасавана[7].
У пачатку 2001 года перайшоў у леверкузенскі «Баер 04». Спачатку гуляў за рэзервовую каманду, аднак пазней далучыўся да асновы, дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2002. Пазнай замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды.
У маі 2006 года перайшоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур» за 16 млн еўра. 1 верасня 2008 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», сума трансферу склала 30,75 млн фунтаў. 27 лістапада 2010 года адзначыўся пента-трыкам у браму «Блэкберн Роверс» (выніковы лік 7:1), стаўшы чацвёртым у гісторыі Прэм’ер-лігі аўтарам такога дасягнення.
У жніўні 2012 года перабраўся ў «Фулхэм». У студзені 2014 года далучыўся да «Манака», дзе мусіў замяніць траўмаванага Радамеля Фалькаа. У маі 2014 года падоўжыў кантракт з манегаскамі на год, пакінуў каманду ў чэрвені 2015 года. Сезон 2015/16 правёў у грэчаскім ПАОКу.
У жніўні 2017 года пасля года без клуба стаў іграком індыйскага «Керала Бластэрс»[8]. Пакінуў індыйскі клуб па заканчэнні сезона ў сакавіку 2018 года. У верасні 2019 года, пасля 1,5 гадоў без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
У сакавіку 2010 года завяршыў выступленні за зборную Балгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клуб. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Балгарыі за ўсю яе гісторыю.
Бярбатаў вывучаў англійскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька». Акрамя футбола, Дзімітр захапляецца маляваннем і баскетболам[9]. Бярбатаў з’яўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных устаноў у Балгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам. Ён таксама плануе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе.
15 лістапада 2009 года ў Дзімітра і яго даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[10].
ЦСКА Сафія:
Тотэнхэм Хотспур:
Манчэстэр Юнайтэд: