жылы дом | |
Дом з шыпамі | |
---|---|
Casa de les Punxes (Casa Terrades) | |
![]() | |
41°23′52,50″ пн. ш. 2°09′49,26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Барселона |
Архітэктурны стыль | каталонскі мадэрн[d] |
Архітэктар | Жазеф Пуідж і Кадафалч |
Першае згадванне | 1903 |
Будаўніцтва | 1903—1905 гады |
Статус | Аб'ект культурнай спадчыны |
Стан | функцыянуе |
Сайт | casalespunxes.com |
![]() |
Дом з шыпамі (катал.: Casa de les Punxes, ісп.: Casa Terrades) — будынак у Барселоне ў раёне Эшампле, пабудаваны ў 1905 годзе па праекце архітэктара-мадэрніста Жазепа Пуга. Будынак займае квартал паміж праспектам Дыяганаль, вуліцай Брук і вуліцай Расельё.
Дом быў пабудаваны па замове трох сясцёр Тэрадэс, гэта стала прычынай надання яму другой назвы: «Дом Тэрадэс» (Casa Terrades). У задачу архітэктара ўваходзіла аб'яднанне трох дамоў, якія належалі сёстрам.
Статус гістарычнага помніка будынак набыў у 1975 годзе, а ў 1980 годзе адбылася капітальная рэканструкцыя.
У 1991 годзе дом набыло агенцтва Каланіял. У 2003 годзе была завершана яшчэ адна рэканструкцыя, блізкая да арыгінальнага праекту архітэктара. Дом быў выстаўлены на таргі і прададзены прыватнаму пакупніку. У цяперашні час Дом з шыпамі знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і не з'яўляецца аб'ектам наведванняў, агляд будынка магчымы толькі з вуліцы.
Назву «Дом з шыпамі» будынак атрымаў з-за шасці канічных вежаў са шпілямі. Дом выходзіць фасадамі адначасова на 3 вуліцы: Брук, Расельё і Авінгуда Дыяганаль. Дом наследуе архітэктуру сярэднявечных замкаў, выкананы з захаваннем канцэптуальных архітэктурных рашэнняў еўрапейскай готыкі. Фасады будынка выкананы ў цэгле і часанага каменя, кожны мае арыгінальнае ўпрыгожанне - з ужываннем разьбы па каменю, дэкаратыўнымі пано. Найбольшую вядомасць мае пано, якое выходзіць на вуліцу Расельё, на якім намаляваны Святы Георгій. Малюнкі на камянях галерэй і балонках будынка выкананы ў стылі мадэрну. Будынак характарызуецца мастацтвазнаўцамі як гібрыд фламандскай ратушы і наследавання сярэднявечнага замку.