Дуглас Рэйнер Хартры | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1897[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1958[1][2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, спецыяліст у галіне інфарматыкі, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка, лікавы аналіз[3], атамная фізіка[3], матэматыка[3] і фізіка[3] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзерфорд[6] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1932) |
Дуглас Рэйнер Хартры (англ.: Douglas Rayner Hartree, 27 сакавіка 1897, Кембрыдж — 12 лютага 1958, Кембрыдж) — англійскі фізік-тэарэтык і матэматык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1932).
Працы Хартры ў галіне фізікі прысвечаны ў асноўным квантавай тэорыі і атамнай фізіцы. Ён таксама вядомы сваёй дзейнасцю ў галіне стварэння і абслугоўвання вылічальных сістэм, з’яўляючыся адным з піянераў вылічальнай тэхнікі ў Вялікабрытаніі.