Горад
Дудзінцы
Dudince
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ду́дзінцы (славацк.: Dudince, венг.: Gyűgy, ням.: Dudintze), да 1927 — Дзюдзінцы (славацк.: Ďudince — курортны горад на поўдні Славакіі, у раёне Крупіна Баньскабістрыцкага края. Насельніцтва — 1503 чалавекі (2005).
Дудзінцы вядомыя сваімі гаючымі мінеральнымі водамі і спа-курортамі.
Горад размешчаны ля ўзножжа Крупінскай планіны ў даліне ракі Шцьяўніца, прыкладна за 27 км на паўднёвы захад ад Крупіны і за 15 км на поўнач ад Шагаў.
Археалагічныя раскопкі паказалі, што паселішча на гэтым месцы існавала ўжо ў неаліце.
Першыя пісьмовыя згадкі пра сучаснае паселішча датаваныя 1284 годам, калі яно мела назва Дзьюд. Першыя згадкі пра гарачыя крыніцы датаваныя 1551 годам.
Дудзінская вуглекіслая вада пачала выкарыстоўвацца для лекавых мэтаў з пачатку XX стагоддзя, а ў 1983, калі Дудзінцы атрымалі статус курорту, тут пачалі комплексна лекаваць усялякія немачы два бальнеалагічныя цэнтры. Мінеральная вада ў купелях гідрахлараваная, содна-вапнаватая, яшчэ нейкая там і гіпатанічная. Вада мае пастаянную тэмпературу 28 °C.
Акрамя гэтых комлексаў, у Дудзінцах захаваліся каля 20 каменныя басейны рымскай пары.
Паводле вынікаў перапісу 2011 года ў горадзе пражывалі 1475 жыхароў. 1314 (89,08 %) з іх — славакі, 42 (2,85 %) — венгры; нязначная колькасць чэхаў і ўкраінцаў[1].
Паводле веравызнання 55,67 % жыхароў — рыма-каталікі, 28,93 % — лютэране, яшчэ 11,27 % не звязаныя з рэлігіяй (2001).