Горад
| ||||||||||||||||||||
Дукштас (літ.: Dūkštas, традыцыйная беларуская назва — Дукшты[2]) — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукштас (Дукшты). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва 932 чал. (2009).
Размешчаны за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільнюс — Даўгаўпілс. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Зарасай.
Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.
У 1647 годзе Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі. Пакінулі гэтую тэрыторыю германскія войскі ў снежні 1918 года. На зыходзе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.
З 1939 года Дукштас у складзе Літвы, дзе 28 снежня 1956 года атрымаў статус горада.
|
Кліматаграма Дукштаса | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
51
-2.8
-6.9
|
45
-2.0
-7.0
|
46
3.2
-3.6
|
49
11.2
2.3
|
69
16.8
8.1
|
80
20.1
12.1
|
87
22.4
14.9
|
87
21.1
14.0
|
65
16.1
9.7
|
63
9.1
4.4
|
52
3.8
0.6
|
53
-0.2
-3.5
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: «Climate-Data.org»[6] |