Дхалавіра: харапскі горад* | |
---|---|
Dholavira: A Harappan City** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Усходняя брама | |
Тып | культурны |
Крытэрыі | V |
Спасылка | 5892 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2014 (38 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Дхалаві́ра (гудж.: ધોળાવીરા) — археалагічны помнік на месцы старажытнага горада Харапскай (Індскай) цывілізацыі ў раёне Качскі Ран на захадзе індыйскага штата Гуджарат. У 2014 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Месцазнаходжанне Дхалавіры было адкрыта ў 1956 г. Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1990 г. навукоўцамі Археалагічнага ўпраўлення Індыі. Сучасная назва дадзена па найменню вёскі, што знаходзіцца непадалёку.
Дхалавіра знаходзіцца на сезонным востраве пасярод саланчака Вялікі Качскі Ран, які ў старажытнасці мог з'яўляцца часткай плыткаводнага заліва Аравійскага мора. Горад на яе месцы існаваў у 3000 г. да н. э. — 1800 г. да н. э. У ранні перыяд паселішча належала дахарапскай культуры. Прыкладна з сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. яго занялі харапцы. Пабудаваны імі горад месціўся на 47 га паміж 2 сезоннымі ручаямі Мансарам на поўначы і Манхарам на поўдні. Сучасныя даследчыкі вылучаюць у ім 3 зоны:
Старажытныя дхалавірцы шырока выкарыстоўвалі пры ўзвядзенні пабудоў пясчанік, рабілі з яго сегментаваныя калоны арыгінальнай формы. Вуліцы старанна планаваліся. Звычайныя дамы складаліся з 4 пакояў, прасторнага двара, ваннай, а таксама кухні. Археолагамі была знойдзена шыльда даўжынёй 3 м са знакамі, якія могуць быць надпісам.
Ужо ў той час раён Дхалавіры быў засушлівы. Гараджане былі вымушаны стварыць складаную водную сістэму, што ўключала высечаныя ў скалах рэзервуары, свідравіны, каменныя сцёкі для дажджавых вод, дамбы для сажалак на месцы навакольных ручаёў. Такім чынам яны забяспечвалі сябе вадою для штодзённага спажывання і ірыгацыі палеткаў. Рэзервуар у цытадэлі перавышае па плошчы вялікую купальню ў Махенджа-Дара. Усяго налічвалася 16 рэзервуараў.
Заняпад старажытнай Дхалавіры звязваюць з рэзкімі кліматычнымі зменамі канца 3 тысячагоддзя да н. э. — сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э. Яны закранулі не толькі Харапскую, але і іншыя цывілізацыі паўночнага паўшар'я. Горад паступова спусцеў і ператварыўся ў сельскае паселішча. Яно праіснавала прыкладна 50 гадоў, а потым было канчаткова пакінута жыхарамі.
У 2014 г. Дхалавіра была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 5892 рус. • англ. • фр. |