Дыван[1] (польск.: dywan ад тур., перс., арабск. divan) — шчыльны тканы выраб з пражы рознага роду (ці сінтэтычная яго імітацыя), які ўжываецца для пакрыцця падлог, сцен, часам іншых паверхняў у памяшканні (сталоў, канап і г.д.) у дэкаратыўных ці ўцяпляльных мэтах.
Дыван — адно з найстаражытных вынаходстваў для дэкаравання і ўцяплення любога жытла: ад юрты качавога племя да раскошнага палаца ў барочным стылі. На працягу шматлікіх стагоддзяў дыван быў не толькі сімвалам дастатку, але і прадметам мастацтва, паколькі для яго вырабу патрабавалася працяглая карпатлівая ручная праца.