Дыега Кіспэ Ціта | |
---|---|
ісп.: Diego Quispe Tito | |
Дата нараджэння | 1611 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1681 |
Месца смерці |
|
Падданства | Віцэ-каралеўства Перу (Іспанія) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | маньерызм |
Уплыў | Бернарда Біцці |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыега Кіспэ Ціта (ісп.: Diego Quispe Tito; 1611 — 1681) — лацінаамерыканскі мастак інкскага паходжання.
Нарадзіўся ў высакароднай інкскай сям'і ў Куска. Першы твор быў зроблены ў 1627 г. у стылі, характэрным для мастацкай школы Куска. Аднак у далейшым працаваў у стыле маньерызм, відавочна пад уплывам італьянскага езуіта Бернарда Біцці (1548 — 1610). Некаторыя карціны адлюстроўваюць уплыў фламандскага жывапісу. Большасць карцін прысвечана рэлігійнай тэматыцы.