Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дыегу да Сілва Коста | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Іспанія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Батафогу | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дые́гу да Сі́лва Ко́ста[3] або Дыега Коста (парт.: Diego da Silva Costa; нар. 7 кастрычніка 1988, Лагарту, Бразілія) — бразільскі і іспанскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Батафогу». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2014—2018).
Дыегу Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Брага», але выступаў толькі за рэзервовую каманду клуба. Улетку 2006 года на правах арэнды адправіўся ў клуб «Пінафіел».
У снежні 2006 года быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн еўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сезона. У тым сезоне Дыегу Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЕФА. Наступныя два сезоны Коста правёў у арэндзе ў «Сельце» і «Альбасетэ». 8 ліпеня 2009 года Коста перайшоў у «Рэал Вальядалід» як частка здзелкі аб пераходзе Серхіа Асенха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сезоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяуючы выдатным выступам за клуб.
У канцы ліпеня 2011 года на перадсезонным зборы «Атлетыка» Дыегу Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусціў палову сезона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Рая Вальекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 года англійскі «Ліверпул» намагаўся выкупіць іграка, але здзелка не адбылася, а ўжо на старце новага сезона 2012/13 пасля сыходу з клуба Радамеля Фалькаа Дыегу стаў сапраўдным лідарам клуба, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».
Калі Дыегу прайшоў медыцынскі агляд у чэрвені[4], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 года абвясціў пра дамоўленасць, якая была дасягнута з мадрыдскім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дагавору «Чэлсі» выплаціў за іграка 32 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. 15 ліпеня лонданскі клуб афіцыйна пацвердзіў завяршэнне здзелкі. Дыегу Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысяч фунтаў на тыдзень[6][7].
У складзе «Чэлсі» адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 дапамог лонданскаму клубу стаць чэмпіёнам Англіі, забіўшы 20 галоў у чэмпіянаце. Пасля няўдалага для «Чэлсі» сезона 2015/16 здолеў паўтарыць поспех (чэмпіёнства і 20 галоў) у сезоне 2016/17. Аднак, падчас сезона 2016/17 нападнік увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам каманды Антоніа Контэ, і ў чэрвені 2017 года італьянскі спецыяліст паведаміў Косце, што не разлічвае на яго ў новым сезоне.
У верасні 2017 года было абвешчана аб вяртанні Косты ў «Атлетыка», аднак з-за забароны мадрыдскаму клубу на трансферы ён зможа выступаць за новую каманду толькі са студзеня 2018 года[8]. У снежні 2020 года «Атлетыка» дамовіўся аб разарванні кантракта з нападнікам[9].
У пачатку 2021 года заставаўся без каманды, а ў жніўні стаў іграком «Атлетыку Мінейру»[10]. Дапамог клубу стаць чэмпіянам Бразіліі. Пакінуў каманду ў студзені 2022 года.
У верасні 2022 года стаў іграком «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У жніўні 2023 года стаў іграком «Батафогу»[11].
Дыегу Коста быў выкліканы ў зборную Бразіліі 4 сакавіка 2013 года для ўдзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі і Расіі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася з лікам 2:2.
Аднак у кастрычніку 2013 года Дыегу атрымаў выклік у зборную Іспаніі, паколькі валодае яшчэ і іспанскім грамадзянствам[12]. Коста зрабіў канчатковы выбар на карысць іспанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчах на баку зборнай Іспаніі. 5 сакавіка 2014 года Коста дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.
«Атлетыка»:
«Чэлсі»:
«Атлетыку Мінейру»: