Ды́еўтурыба (лат.: Dievturība) — латышскі неапаганскі рух, які займаецца адраджэннем традыцыйных вераванняў куршаў, земгалаў і латгалаў у перыяд да пачатку хрысціянізацыі ў XIII стагоддзі. Удзельнікі руху завуць сабе дыеўтурамі, літаральна «богаўтрымальнікамі», або больш дакладна «людзямі, што жывуць у ладзе з Дыеусам». Назва Дыеўтурыбы паходзіць ад шырока ўжыванага слова turēt «мець, трымаць, захоўваць», напрыклад, «мець гонар», «мець добры розум», «няхай не будзеш ты мець іншых багоў» і г. д. Дыеўтурыба тады азначала б богабаязнасць, выкананне культу і этычных нормаў. На замежную мову гэту назву найлепей перакладаць словам «культ».
Рух дыеўтураў быў заснаваны ў 1925 годзе Эрнэстам Брастыньшам. У 1936 годзе ён выдае ў Рызе праграмны дакумент руху — Катэхізіс дыеўтураў, або «Цэраксліс» (Cerokslis). Рух дыеўтураў быў забаронены пасля савецкае акупацыі Латвіі і адноўлены пасля аднаўлення незалежнасці.[1] Цяпер у краіне маецца каля 650 актыўных удзельнікаў руху[2], найбольш вядомыя з якіх — кампазітар Раймандс Паўлс[3] і тэлевядучая Ганна Лецкалныня.
Дыеўтурыба заснаваная на латышскім фальклоры, дайнах і міфалогіі. Дыеўтуры спавядаюць шматбожжа. Галоўнымі з багоў лічацца Дыеус, Лайма і Мара.[4] Таксама важную ролю граюць багіні-апякункі водаў — маці мора (Jūras māte), маці водаў (Ūdens māte) і маці рэчак (Upes māte). Чалавек у дыеўтураў лічыцца сукупнасцю трох формаў: цела (miesa), духу (dvēsele) і астральнага цела (velis).
Дыеўтурыба на Вікісховішчы |