Дыліжанскі нацыянальны парк (арм.: Դիլիջան ազգային պարկ), часта таксама Дыліжанскі запаведнік — нацыянальны парк на паўночным усходзе Арменіі, у Тавушскай вобласці, у басейне верхняй плыні ракі Агстэў.
Дыліжанскі нацыянальны парк заснаваны ў 1958 годзе для абароны букавых і дубовых лясоў, хвой, цісавых гаёў і горных азёр. Плошча парка складае 24 232 га.
Дыліжанскі парк знаходзіцца ў басейне рэк Агстэў і Гецік на абсалютнай вышыні 1100—2800 метраў. На тэрыторыі запаведніка ёсць 102 віды дрэў, 35 відаў сысуноў, паўзуноў, рэптылій, 120 відаў птушак. Адно з лепшых і наймаляўнічых месцаў Дыліжанскага запаведніка — Агарцынская цясніна. На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца возера Парз, манастыры Агарцын, Гашаванк, Джухтакванк і Матасаванк.
Сярод лясоў запаведніка, асноўнымі з'яўляюцца лясы з дуба, бука, граба; а таксама бярозава-букавыя рэдкалессі, цісавы гай.
У запаведніку вядуцца: