Дэвід Джон Ховард Томпсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
David John Howard Thompson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Оўэн Артур | ||||||
Пераемнік | Фрэйндэль Сцюарт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 снежня 1961[1] |
||||||
Смерць |
23 кастрычніка 2010[2][1] (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Mara Thompson[d] | ||||||
Дзеці | трое дзяцей - Міша, Оя, Аса-Мары | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэвід Джон Ховард Томпсан (англ.: David John Howard Thompson, 25 снежня 1961, Лондан, Вялікабрытанія[4] — 23 кастрычніка 2010[5][6], Сант-Філіп, Барбадас) — прэм'ер-міністр Барбадаса (2008—2010).
У 1984 г. скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Вест-Індыі (англ.: University of the West Indies). Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі становіцца старшынёй маладзёжнай арганізацыі Дэмакратычнай лейбарысцкай партыі Барбадаса. З 1986 г. працуе ў апараце тагачаснага прэм’ер-міністра краіны Эрала Бэрау.
Член парламента з 1987, у 1991—1993 гг. — міністр развіцця супольнасцей і культуры, у 1993—1994 гг. — міністр фінансаў ва ўрадзе Эрскіна Сэндзіфарда, пасля паражэння партыі на выбарах у 1994 г. стаў лідарам партыі, займаў гэту пасаду да верасня 2001.
У студзені 2006 г. ізноў стаў лідарам партыі замест Клайда Маскала і ў студзені 2008 г. атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах, змяніўшы лідара лейбарысцкай партыі Оўэна Артура на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама стаўшы міністрам фінансаў.
Сканаў 23 кастрычніка 2010 года з-за анкалагічнага захворвання. У яго засталіся ўдава і тры дачкі.