Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Андэрсан Луіс ды Соза | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Чараўнік, Супердэку | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 жніўня 1977 (47 гадоў) Сан-Бернарду, штат Сан-Паўлу, Бразілія |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Партугалія Бразілія |
|||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | скончыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андэрсан Луіс ды Соза[1] (парт.: Anderson Luís de Souza; 27 жніўня 1977, Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку (парт.: Deco — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і лічыўся адным з найлепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы абвяшчалі найлепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).
Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на зробленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне, кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дасягнулі дамоўленасці, паколькі трэнер Грэм Сунес не бачыў у футбаліста перспектыў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейруш» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 галы. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».
17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён, хутчэй за ўсё, пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словах, паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці аддзялялі яго ад пераезду ў Англію.
Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барса» здолела перадаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.
Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдынью.
У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медалёў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.
У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3 званнямі найлепшага гульца матча («Vodafone Man of the Match»). Таксама, нягледзячы на пройгрыш «Барселоны» ў фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу», Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.