Дэльфі́ны — млекакормячыя двух сямействаў: рачных, або прэснаводных дэльфінаў (Platanistoidea) і дэльфінавых (Delphinidae) атрада кітападобных. 24 роды, 53 віды.[1]
Даўжыня цела 1-10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалахацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта цэнтральная нярвовая сістэма: галаўны мозг вялікі, шараладобны, вялікія паўшар'і са шматлікімі звілінамі.
Рачныя дэльфіны пашыраны ў трапічных рэках Паўднёвай Амерыкі, уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа ад Бразіліі да Цэнтральнай Аргенціны, рэках Індыі і Кітая, дэльфінавыя — амаль ва ўсіх морах. Найбольш вядомыя дэльфіны з родаў афаліны, касаткі, белабочкі, марскія свінні і інш. У Чырвонай кнізе МСАП 3 віды дэльфінаў: азёрны (Lipotes vexillifer), індскі (Platanista minor - P. indi), каліфарнійская марская свіння (Phocoena sinus).
Палавая спеласць у 3-5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня.