Пераўтварэнне ў Федэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Федэраты́ўная Югасла́вія (сербахарв.: Демократска Република Федеративна Југославија, Demokratska Republika Federativna Jugoslavija) — дзяржава на Балканскім паўвостраве, што існавала ў 1945 годзе. Лічыцца правапераемніцай Каралеўства Югаславія і папярэднікам Федэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславія.
Афіцыйнае выкарыстанне назвы Дэмакратычная федэратыўная Югаславія (ДФЮ) было пачата толькі з 10 жніўня 1945 года, пры гэтым да гэтага было два этапы выкарыстання гэтай назвы:
перыяд з двума югаслаўскімі ўрадамі (29 лістапада 1943 года — 7 сакавіка 1945 года), калі існавалі раўналежна каралеўскі югаслаўскі ўрад у выгнанні (у Лондане) і Нацыянальны камітэт па вызваленні Югаславіі ў краіне (абодва ўрады лічылі сябе адзінымі легітымнымі). У гэты перыяд НКВЮ ўжываў ДФЮ як назву краіны.
пераходны перыяд, на працягу якога з 7 сакавіка па 29 лістапада 1945 года на паперы існаваў аб’яднаны каралеўскі ўрад НКВЮ. У гэты перыяд назва ДФЮ была прынята абодвума бакамі, і таму ў гэты перыяд ДФЮ можна лічыць апошняй фазай каралеўства і першай фазай сацыялістычнай Югаславіі. Федэратыўная народная рэспубліка Югаславія была абвешчана 29 лістапада 1945 года, і ў той жа дзень была скасавана манархія.
Пасля ўтварэння агульнаюгаслаўскага ўрада пачалося фармаванне ўрадаў рэспублік: 9 красавіка — Сербіі, 14 красавіка — Харватыі, 16 красавіка — Македоніі, 17 красавіка — Чарнагорыі, 27 красавіка — Босніі і Герцагавіны, 5 мая — Славеніі.
7 жніўня 1945 года ў Бялградзе адбылася трэцяя сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі, якая была пашырана 36 дэпутатамі апошняга югаслаўскага парламента 1938 года, не меўшымі адносін з нямецкімі акупантамі. Пашыранае Антыфашысцкае веча было названа Часовай Народнай скупшчынай Югаславіі, якое прыняло першыя законы новай Югаславіі.