Дэні Сасу-Нгесо (фр.: Denis Sassou Nguesso; нар. 23 лістапада1943) — кангалезскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у 1979—1992 і з 1997 года — Прэзідэнт Рэспублікі. Адзін з заснавальнікаў КПТ. У перыяд першага прэзідэнцтва узначальваў марксісцка-ленінскі рэжым НРК. У 1990—1991 ініцыяваў рэформы, адхілены ад улады па выніках выбараў 1992 года. Вярнуўся да ўлады ў выніку грамадзянскай вайны і ангольскай інтэрвенцыі.
У кастрычніку 2021 года Дэні Сасу-Нгесо згаданы ў скандале з "Дакументамі Пандоры". Па дадзеных міжнароднага кансорцыума журналістаў, адразу пасля вяртання да ўлады Дэні Сасу-Нгесо, у 1998 годзе на яго імя зарэгістравана кампанія Inter African Investment на Брытанскіх Віргінскіх астравах, афшорнай зоне ў Карыбскім басейне. Дэні Сасу-Нгесо адмаўляе дакументы.