Дэсманд Мпіла Туту[7] (Desmond Mpilo Tutu; 7 кастрычніка 1931, Клерксдорп, правінцыя Трансвааль, ПАР — 26 снежня 2021) — англіканскі архіепіскап Кейптаўнскі (першы чарнаскуры епіскап у ПАР), актыўны барацьбіт з апартэідам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1984 года[7], лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (1999).
Скончыў Іаганесбургскі ўніверсітэт (1954), Тэалагічны каледж св. Пятра (1960), Лонданскі каралеўскі каледж (1966). Магістр тэалогіі.
У 1954—1957 гадах настаўнічаў. 3 1961 года святар. 3 1975 года настаяцель Іаганесбургскага сабора, з 1976 года біскуп Лесота, з 1978 года генеральны сакратар Паўднёваафрыканскага савета цэркваў. Асуджаў палітыку апартэіду ўладаў ПАР, стаяў за выключна мірныя сродкі барацьбы; маральна і матэрыяльна падтрымліваў ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’і.
Памёр 26 снежня 2021 года[8].