Ева Жалі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Eva Joly | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 снежня 1943[1] (80 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Humanist Prize[d] (2004) прэмія Сафіі[d] (2012) Integrity Award[d] (2001) European of the Year[d] (2002) |
||||||
Сайт | evajoly.fr (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ева Жалі (фр.: Eva Joly, нар. Гру Ева Фарсет фр.: Gro Eva Farseth; нар. 5 снежня 1943, Осла, Нарвегія) — французскі палітычны дзеяч. Дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2019). Кандыдат у прэзідэнты Францыі на выбарах у 2012 годзе .
Нарадзілася ў 1943 годзе ў сціплай сям’і, якая жыла ў адным з працоўных кварталах Осла. Заняўшы трэцяе месца на конкурсе прыгажосці Міс Нарвегія, Ева пакідае родную краіну ў васемнаццаць гадоў і паступае ў Парыжскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Паралельна з вучобай, яна ўладкоўваецца на працу, як гувернантка au pair да сям’і Жалі. Менавіта на гэтай працы яна пазнаёмілася з Паскалем Жалі, старэйшым сынам сям’і і студэнтам медуніверсітэта, з якім ажанілася ў 1967 годзе. У пары нарадзіліся дачка, будучая юрыстка, і сын, які стаў пасля архітэктарам.
Скончыўшы ўніверсітэт, Жалі працавала юрыдычным кансультантам у псіхіятрычнай клініцы. Аднак у 38 гадоў Жалі вырашыла змяніць працу і паступіла ў школу суддзяў. Ад памочніка суддзі ў Арлеане, Жалі даслужылася да фінансавага кіравання Палаца правасуддзя.
Шырокую вядомасць Жалі набыла як суддзя па эканамічных пытаннях. Папулярнай яна, у прыватнасці, абавязаная расследаванню скандальнай «справы Эльф» (фр.: Affaire Elf) 1996 года, у выніку якой кіраўніцтва нафтавай кампаніі Elf Aquitaine і некаторыя палітыкі падвергліся абвінавачванням у атрыманні хабараў, агульнай сумы ў сотні мільёнаў еўра, за заключэнне кантрактаў у Афрыцы і адмыванне дзяржаўных сродкаў.