Вёска
| ||||||||||||||||||
Елянева[1] (польск.: Jeleniewo, гістарычная беларуская назва — Еленева[2]) — вёска ў Польшчы, за 14 км на поўнач ад Сувалкаў і за 122 км на поўнач ад Беластока, каля возера Вялікага Шэльманта. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Елянева.
Мястэчка ўтварылася ў 1773—1782 гадах дзякуючы рэформам, праведзеным Антоніем Тызенгаўзам у Гарадзенскай эканоміі. Уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Еленева апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
На 1800 год у Еленеве было 64 будынкі, на 1827 год — 63.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Елянева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Елянева знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах Елянева ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.