Ені Лінд | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1820[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1887[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Муж | Otto Goldschmidt[d][1] |
Дзеці | Jenny Maria Catharina Goldschmidt[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Manuel García[d][6] і Karl Magnus Craelius[d] |
Прафесіі | актрыса, оперная спявачка, музычны педагог, тэатральная актрыса |
Пеўчы голас | каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | класічная музыка і опера |
Выхаванцы | Liza Lehmann[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Е́ні Лінд, Жэні Лінд (6 кастрычніка 1820, Стакгольм — 2 лістапада 1887) — шведская оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), першая шведская оперная зорка сусветнага маштабу. Уладальніца ўнікальнага голаса, праславілася вытанчаным экспрэсіўным выкананнем і вывастранай вакальнай тэхнікай. Дзякуючы бліскучаму верхняму рэгістру магла выконваць партыі драматычнага сапрана. За свой чысты, свежы і моцны голас была названа сучаснікамі «шведскім салаўём».
Ені Лінд пазашлюбнае дзіцё 22-гадовага Нікласа Ёнаса Лінда, музычна адоранага бухгалтара, і Ганны Марыі Фельбург, настаўніцы, паходжаннем з сярэдняга класу, якая трымала невялікі пансіянат для дзяўчынак. Жылі яны ў абмежаваных эканамічных умовах. Ад маці Ені ўспадкавала моцную волю, ад бацькі — музычныя здольнасці.
З 9 гадоў Ені вучылася спяваць пры Каралеўскім тэатры Стакгольма. Спачатку выступала ў дзіцячых партыях. Потым была прынята ў трупу тэатра. Першы поспех прыйшоў пасля выканання партыі Агаты ў оперы Карла Вебера «Вольны стралок» ў 1838 годзе. Пасля прэм’еры яна прачнулася знакамітай і стала ўлюбёнкай Стакгольма. Затым яе голас моцна пашкодзіўся і яна з’ехала ў Парыж, каб вучыцца ў знакамітага выкладчыка вакалу, майстра італьянскай школы Мануэля Гарсія-малодшага . Майстар вынес вердыкт — голаса няма. Але год ўпартай вучобы вывеў Ені на новы ўзровень майстэрства. Голас быў выратаваны. Ені вярнулася ў Каралеўскую Оперу Стакгольма, паспяхова гастралявала па Скандынавіі. У 1940 годзе ў Капенгагене яна сустрэлася з Гансам Хрысціянам Андэрсенам, для якога стала апошняй любоўю. Ён прысвячаў ёй казкі і складаў вершы ў яе гонар. Але яна глядзела на яго толькі як на сябра.
У 1844 годзе па запрашэнні Джакома Мейербера Ені паехала ў Берлін, дзе дэбютавала ў партыі Нормы ў оперы Беліні. З гэтага моманту яна стала еўрапейскай зоркай. Яна атрымлівала ангажамент у тэатрах Германіі і Аўстрыі. Сярод яе прыхільнікаў былі Роберт Шуман, Гектар Берліёз, Фелікс Мендэльсон, неўзаемна закаханы ў яе і іх цёплыя адносіны захаваліся да самай смерці Мендэльсона. Яна выконвала партыі ў операх «Лючыя ды Ламермур» , «Самнамбула» , «Вясталка» , «Вяселле Фігара» .
Пасля поспеху ў Германіі і Аўстрыі Лінд паехала ў Лондан, дзе 4 мая 1847 года спявала ў спектаклі «Роберт-д’ябал» Мейербера. На спектаклі прысутнічала каралева Вікторыя. На наступны дзень The Times выйшла з станоўчым отзывом. Лiнд правяла ў Лондане 2 паспяховых года і ў 1849 годзе абвясціла аб сыходзе з оперы. Ёй было 29. На апошнім спектаклі ў Лондане 10 мая 1849 года прысутнічала каралева Вікторыя і каралеўская сям’я.
У 1950 годзе Лінд пагадзілася на делавую прапанову шоўмена Барнума і адправілася ў гастрольнае турнэ па Амерыцы. Нью-Ёрк сустрэў Лінд захоплена. Выдаткі на рэкламу хутка сябе акупілі. На канцэртах яна выконвала рамансы, арыі з опер, любімыя шведскія народныя песні. Ёй наносілі візіты знатныя асобы Амерыкі. Канцэрты прыносілі велізарныя прыбыткі, якія Ені аддавала на дабрачыннасць. Выканаўшы абавязацельствы перад Барнумам, Лінд працягнула сваё гастрольнае турнэ самастойна. Падчас тура Ені сустрэла Ота Голдшмідта , брытанскага кампазітара нямецкага паходжання. Яна выйшла за яго замуж 5 лютага 1852 года і разам яны вярнуліся ў Еўропу, дзе Ені пазней нарадзіла траіх дзяцей.
У 1855 годзе яны пасяліліся ў Англіі. На працягу 20 гадоў Лінд перыядычна давала канцэрты. Гэтую частку свайго творчага жыцця яна прысвяціла араторыям і песням. Апошні яе канцэрт ў 1883 годзе быў дабрачынным. А з 1882 года на працягу некалькіх гадоў Лінд выкладала вакал у Каралеўскім музычным каледжы Лондана.
Ені Лінд ціха памерла 2 лістапада 1887 года ў маёнтку пад Лонданам у акружэнні родных і блізкіх.
Вучылася спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме, з 1838 года ў трупе Каралеўскага тэатра, з 1844 года ў Прыдворным тэатры ў Берліне, іншых тэатрах Еўропы. З 1856 года жыла ў Вялікабрытаніі.
Мела голас вялікага дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскім салаўём»). Сярод партый, у тым ліку драматычнае сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула», В. Беліні), Аліса («Роберт-д'ябал» Дж. Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж. Вердзі), Адзіна («Любоўны напой» Г. Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні шведскага нацыянальнага рамантызму.
Ені Лінд была незвычайнай прымадоннай, не любіла тэатральную фальш, інтрыгі, качавое жыццё. Зарабляла велізарныя грошы, большую частку якіх аддавала на дабрачыннасць. Была далёкая ад мітусні тэатральнага жыцця, але з трапятаннем ставілася да музыкі. Мноства аб’ектаў у Еўропе і Амерыцы названы ў яе гонар — вуліцы, паркі, школы. У Каліфорніі ёсць горад Джэні Лінд . У 2006 годзе ў Швецыі ўведзена ў абарачэнне банкнота 50 крон з партрэтам Ені Лінд на фоне будынка каралеўскай оперы.