Еўжэніу Дога | |
---|---|
рум.: Eugen Doga | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар, музычны педагог |
Жанры | опера, балет, раманс, песня, кантата і інструментальная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
dogamusic.com | |
![]() |
Еўжэніу Дога (рум.: Eugen Doga; нар. 1 сакавіка 1937, с. Мокра Рыбацкага раёна, Малдова) — малдаўскі кампазітар. Народны артыст Малдовы (1982), народны артыст СССР (1987).
Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малдаўскага радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім музычным вучылішчы.
Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малдаўскім музычным фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, струнныя квартэты, 9 хароў на вершы Я. Гукава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т.л. «Паўтары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). «Марыя, Мірабеля» (1982).
Дзяржаўная прэмія Малдовы (1980), прэмія Румыніі (1982), Дзяржаўная прэмія СССР (1984).