Жазеф Арцюр дэ Габіно | |
---|---|
фр.: Joseph Arthur comte de Gobineau | |
![]() Граф дэ Габіно | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph Arthur de Gobineau |
Псеўданімы | Ariel des Feux[1] і Ariel Des Feux[1] |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1816[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1882[2][3][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Louis de Gobineau[d][6] |
Жонка | Clémence Gabrielle Monnerot[d] |
Дзеці | Christine de Gobineau[d] і Diane de Guldencrone[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дыпламат, палітык, паэт, скульптар, антраполаг, журналіст, філосаф |
Мова твораў | французская |
Прэміі | |
![]() | |
![]() |
Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).
Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.