Жазеф Мары Жакар | |
---|---|
фр.: Joseph Marie Jacquard | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph Marie Charles Jacquard |
Род дзейнасці | вынаходнік, ткач, купец, інжынер |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1752[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1834[2][4][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазеф Мары Жакар (таксама Жакард; фр. Joseph Marie Jacquard; 7 ліпеня 1752, Ліён — 7 жніўня 1834, Улен, Рона) — французскі вынаходнік ткацкага стану для ўзорыстага палатна (машына Жакарда).
Сын ткача, ён паступіў у вучэнне да пераплётчыка, потым стаў словаліцейшчакам і нарэшце ткачом. Першую спробу стварыць аўтаматычны ткацкі табар ён зрабіў у 1790, потым вынайшаў машыну для вязання сетак і павёз яе ў 1804 у Парыж, дзе мадэлі Вакансона навялі яго на канчатковую канструкцыю стану, цалкам завершанага толькі ў 1808. Напалеон I ўзнагародзіў Жакара пенсіяй ў 3000 франкаў і правам спагнання прэміі ў 50 франкаў з кожнага дзеючага ў Францыі стана яго канструкцыі. У 1840 Жакару збудавалі помнік у Ліёне.