Жазэ́ Со́кратыш Карва́лью Пі́нту ды Со́за (парт.: José Sócrates Carvalho Pinto de Sousa; 6 верасня1957) — партугальскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 13-ы прэм’ер-міністр Партугаліі з 12 сакавіка 2005 г. па 23 сакавіка 2011 года.
Член Сацыялістычнай партыі Партугаліі з 1981 года. Пачаў кар’еру як інжынер у гарадскім савеце горада Кавільян. Член муніцыпальнага сходу Кавільяна ў 1989—1996. Упершыню абраны ў парламент у 1987. Афіцыйны прадстаўнік сацыялістаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя ў 1991—1995.
Статс-сакратар па ахове навакольнага асяроддзя ў 1995—1997. Міністр моладзі і спорту ў 1997—1999. Дамогся абрання кандыдатуры Партугаліі як месца правядзення Чэмпіянату Еўропы па футболу ў 2004. Міністр аховы навакольнага асяроддзя ў 1999—2002.