Жак Польж | |
---|---|
фр.: Jacques Polge | |
Род дзейнасці | парфумер |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1943 (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Аліўе Польж |
Жак Польж (фр.: Jacques PolgeJacques Polge, 14 чэрвеня 1943, Ваклюз) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel.
Нарадзіўся ў Ваклюзе (Францыя) 14 чэрвеня 1943 года.
З дзяцінства выяўляў цікавасць да англійскай мовы, любіў літаратуру. Атрымаў вышэйшую адукацыю на факультэце англійскай філалогіі ва ўніверсітэце Экс-ан-Праванса.
Але, скончыўшы навучанне, зразумеў, што больш за ўсё хоча быць парфумерам і паступіў у знакамітую парфумерную школу Roure. Скончыўшы навучанне ў Roure, два гады правеў у Нью-Ёрку, па вяртанні ў Парыж, нейкі час працаваў у парфумернай кампаніі Roure-Bertrand-Dupont, паспяхова супрацоўнічаў з вядомымі брэндамі Yves Saint Laurent, Tiffany, Ungaro.
З 1978 года па люты 2015 года працаваў парфумерам дому Chanel[1].
Першы водар Antaeus стварыў для Chanel ў 1981 годзе.
Мае сына Аліўе Польжа (1974 г.н.).