Жак Цітс

Жак Цітс
фр.: Jacques Tits
Дата нараджэння 12 жніўня 1930(1930-08-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2021(2021-12-05)[3][4][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Марыя-Жанна Цітс-Дзьюэд[d][5]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, прафесар
Навуковая сфера тэорыя груп[6], геаметрыя[7] і матэматыка[8]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Paul Libois[d][10]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Цітс (фр.: Jacques Tits; 12 жніўня 1930 — 5 снежня 2021) — французскі матэматык бельгійскага паходжання, спецыяліст у галіне алгебры і геаметрыі, лаўрэат найбуйнейшых міжнародных прэмій.

Жак Цітс нарадзіўся ў 1930 годзе ва Укеле. Вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце, у 1950 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Generalisation des groupes projectifs bases sur la notion de transitivité».

У 1956—1964 гадах Жак Цітс выкладаў у Брусельскім свабодным універсітэце (дзе ў 1962 годзе стаў прафесарам), у 1964—1974 гадах — у Бонскім універсітэце. У 1973 годзе Калеж дэ Франс запрасіў яго ўзначаліць кафедру тэорыі груп. Жак Цітс пагадзіўся і, паколькі па законе ў той час выкладаць тамака маглі толькі грамадзяне Францыі, прыняў у 1974 годзе французскае грамадзянства. З 1974 года ён працаваў у Калеж дэ Франс, пакуль у 2000 годзе не пакінуў пасаду ў сувязі са старэчым узростам.

Памёр 5 снежня 2021 года.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Jacques Tits // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Décès de Jacques Tits
  4. а б в Fichier des personnes décédées mirror Праверана 18 студзеня 2022.
  5. Geni.com — 2006. Праверана 9 лістапада 2021.
  6. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
  9. а б Jacques TitsCollège de France.
  10. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  11. https://www.ae-info.org/ae/User/Tits_Jacques