Жан-Батыст Гімэ | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Guimet | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1795[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 1871[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zélie Bidault[d] |
Дзеці | Эміль Гімэ |
Род дзейнасці | хімік, бізнесмен |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Батыст Гімэ (20 ліпеня 1795, Вуарон — 8 красавіка 1871, Ліён) — французскі хімік, вядомы як распрацоўшчык ультрамарыну .
Гімэ вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе , а з 1818 года працаваў у Дзяржаўным кіраванні пораху і салетры. Каля 1826 года ён распрацаваў працэс вытворчасці ультрамарынавай фарбы ў Тулузе, адмовіўся ад пасады чыноўніка і ў 1834 годзе заснаваў завод у Флер'е-сюр-Сон каля Ліёна. Здабыты ім фарбавальнік з каляровымі ўласцівасцямі дарагога лазурыту быў сумессю дыяксіду крэмнію , гліназёму , серы і карбанату натрыю . У 1824 годзе за гэтую распрацоўку Гімэ быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй Таварыства заахвочвання ў прамысловасці (Société d’encouragement pour l’industria).
Жан-Батыст Гімэ — бацька Эміля Гімэ, заснавальніка Нацыянальнага музея ўсходніх мастацтваў Гімэ ў Парыжы.