Поўнае імя | Жан-Патрык Абуна Ндзана | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 верасня 1990[1][2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Жан-Патрык Абуна Ндзана (фр.: Jean-Patrick Abouna Ndzana; нар. 27 верасня 1990, Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (2010—2016).
Выхаванец футбольнай акадэміі «Дружба» з горада Дуала, выступаў за каманды другога дывізіёна Камеруна «Раён Спорт» і «Атэнтык». У 2009 годзе перайшоў у адзін з вядучых камерунскіх клубаў «Лез Астр», з якім тройчы станавіўся срэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату. З 2014 года выступаў у кангалезскім клубе «Леапардс», у складзе якога двойчы стаў чэмпіёнам Конга.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» з Гродна, аднак не падышоў і неўзабаве далучыўся да іншага клуба — «Крумкачы»[3]. У сакавіку зноў апынуўся ў «Нёмане»[4], з якім у выніку падпісаў кантракт[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[6]. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком асновы гродзенцаў. У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў датэрмінова разарваў кантракт з «Нёманам»[7].
У жніўні 2019 года далучыўся да жэнеўскага «Алімпіка» з чацвёртага дывізіёна Швейцарыі, а ў лютым 2020 года перабраўся ў «Гран-Саканэ» з шостага дывізіёна, дзе гуляў да лета 2021 года.
3 сакавіка 2010 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Камеруна ў таварыскім матчы супраць Італіі (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Трапіў у пашыраную заяўку зборнай на чэмпіянат свету 2010, аднак у канчатковы склад не быў уключаны.