Жан Віго | |
---|---|
фр.: Jean Vigo | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Bonaventure de Vigo Almereyda |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, мантажор, сцэнарыст, рэжысёр |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 кастрычніка 1934[1][2][…] (29 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Miguel Almereyda[d] |
Дзеці | Luce Vigo[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Віго (фр.: Jean Vigo, поўнае імя Жан Банавенцюр дэ Віго Альмерэйда; 26 красавіка 1905, Парыж — 5 кастрычніка 1934, там жа) — французскі кінарэжысёр. Нягледзячы на нядоўгае жыццё і кароткачасовую кар’еру, зрабіў значны ўклад у развіццё паэтычнага рэалізму (плыні ў французскім кіно 1930-х гадоў), што пасля аказала ўплыў на рэжысёраў французскай новай хвалі.
у 1928 годзе працаваў памочнікам у вядомага кінааператара Леона-Анры Бюрэля, дапамагаў яму на здымках карціны «Венера». Затым, атрымаўшы ў спадчыну пасля смерці сваяка 100 тысяч франкаў, ён набыў старую кінакамеру і ў 1930 годзе пачаў працу над сваім першым фільмам — нямой дакументальнай кароткаметражкі «Наконт Ніцы», якая выявіла здольнасць Віго ўлоўліваць натуральную прыгажосць рэальнасці і надаваць банальным сцэнам стылізаванае паэтычнае гучанне.
Другім фільмам рэжысёра стала дакументальная сюррэалістычная кароткаметражка «Тарыс, або плаванне», выпушчаная ў 1931 годзе, дзе галоўным героем быў плывец-чэмпіён Жан Тарыс. Далей у 1933 годзе рушыла ўслед поўнаметражная карціна «Нуль за паводзіны». Яна апавядала пра жыццё школы-інтэрната для хлопчыкаў і яе вучняў, якія ўзбунтаваліся супраць школьных парадкаў і выкладчыкаў, карыкатурныя вобразы якіх відавочна былі запазычаныя Віго з дзіцячых успамінаў. Гэты фільм цэнзура адправіла на паліцу, і абмежаванні да паказу былі зняты толькі ў 1945 годзе.
У 1934 годзе рэжысёр зняў сваю чацвёртую і апошнюю карціну, павольную меладраму «Аталанта». Сюжэт фільма быў просты і апісваў гісторыю двух маладых, вясковай дзяўчыны Джульеты (Дзіта Парла) і шкіпера Жана (Жан Дастэ). Пасля вяселля яны адплываюць на баржы Жана «Аталанта» па каналах Францыі да Парыжа. Калі Джульета, нягледзячы на забарону мужа, уцякае паглядзець на горад, Жан, раззлаваўшыся, прымае рашэнне сплысці без жонкі. Аднак затым расстанне пачынае прычыняць яму моцныя пакуты. На шчасце, яго памочнік, эксцэнтрычны стары і аматар котак татка Жуль, шукае Джульету, прыводзіць яе назад, і маладыя ўз’ядноўваюцца. Гэтая непатрабавальная гісторыя, насычаная дзякуючы таленту Вігалірызмам і паэтычнымі матывамі, аказала вялікі ўплыў на рэжысёраў французскай новай хвалі.
Праз менш за месяц пасля прэм’еры «Аталанты», 5 кастрычніка 1934 года, памёр ад туберкулёзу ва ўзросце дваццаці дзевяці гадоў.