Жан Луі Мары Пуазёйль | |
---|---|
фр.: Jean Léonard Marie Poiseuille | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1797[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1869[3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фізік, матэматык, фізіёлаг |
Навуковая сфера | фізіка, гідраўліка і гідрадынаміка |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Montyon Science Award[d] (1843) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Луі́ Мары́ Пуазёйль, ці Пуазёй (фр.: Poiseuille; 22.4.1799, Парыж — 26.12.1869) — французскі ўрач і фізік. Член Французскай медыцынскай акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхнічнай школе ў Парыжы.
У гонар Пуазёйля названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
Навуковыя працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы.
Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828).
Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці, цяпер вядомы як закон Пуазёйля.