Жан Марэ | |
---|---|
Jean Marais | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean Alfred Villain-Marais[3] |
Род дзейнасці | кінаакцёр, акцёр, скульптар, мастак, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, аўтабіёграф, тэатральны акцёр, каскадзёр, празаік, фатограф |
Дата нараджэння | 11 снежня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1998[4][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mila Parély[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Жан Марэ (фр.: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (фр.: Jean Alfred Villain-Marais); 11 снежня 1913 — 8 лістапада 1998) — знакаміты французскі акцёр, а таксама пастаноўшчык, празаік, мастак, скульптар, славуты каскадзёр.
Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.
Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.
Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «марнуе свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».