Жан Ціроль | |
---|---|
фр.: Jean Tirole | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1953[1][2] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, даследчык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар[d][7] (1978) і доктар філасофіі (1981) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эрык Мэскін |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() залаты медаль CNRS[d] (2007) ![]() грант Гугенхайма (1988) ![]() прэмія Юр'ё Яхнсана[d] (1993) прэмія Клода Леві-Строса[d] (2010) John von Neumann Award[d] (1998) ганаровы доктар Брусельскага свабоднага ўніверсітэта (франкамоўнага)[d] Zerilli-Marimò Prize[d] (2004) ганаровы доктар Рымскага ўніверсітэта «Тор Вергата»[d] (2012) |
Сайт | idei.fr/vitae.php… (англ.) |
![]() |
Жан Ціроль (фр.: Jean Tirole, нар. 9 жніўня 1953[1][2], Труа[3][4][…]) — французскі эканаміст, навуковы кіраўнік Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, прэзідэнт Фонду Жан-Жака Лафона (Тулузская школа эканомікі), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2014 года «за аналіз рынкавай ўлады і яе рэгулявання».
Апублікаваў больш за сто навуковых артыкулаў па эканоміцы, 11 кніг па тэорыі галіновай арганізацыі, тэорыі гульняў, карпаратыўных фінансах. Яго кніга «Тэорыя галіновай арганізацыі» з’яўляецца агульнапрызнаным стандартным універсітэцкім падручнікам па гэтай дысцыпліне.
Ціроль зрабіў унёсак ў шматлікія галіны мікраэканамічнага аналіза. Адна з самых вядомых яго работ — тэорыі калектыўных рэпутацый — развіццё канцэпцыі мадэлі Акерлофа аб рынках з асіметрычнай інфармацыяй. Гэтая тэорыя фармалізуе і апісвае ў выглядзе матэматычнай мадэлі такія паняцці, як рэпутацыя, якасць (тавару, паслугі), сумленныя паводзіны. На канцэпцыі, прапанаванай Ціролем, грунтуюцца многія новыя працы іншых аўтараў па блізкіх тэмах, у прыватнасці, па карупцыі ў грамадстве.
Скончыў у 1973 годзе Політэхнічную школу, у 1978 годзе — магістратуру ў Нацыянальнай школе мастоў і дарог. У 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень па дыскрэтнай матэматыцы ва Універсітэце Парыж-Дафін, у 1981 годзе атрымаў доктарскую ступень па эканамічнай тэорыі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
З 1981 по 1984 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай школе мастоў і дарог, у 1984—1991 гадах — прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. З 1992 года працуе навуковым кіраўніком Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, адначасова застаючыся гасцявым прафесарам (англ.: Visiting Professor) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.
Лаўрэат прэмій розных універсітэтаў і эканамічных арганізацый: