Жанна Трафімаўна Прахарэнка

Жанна Трафімаўна Прахарэнка
Род дзейнасці актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 11 мая 1940(1940-05-11)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 2011(2011-08-01)[3] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Yevgeny Vasilyev[d]
Дзеці Catherine E. Vasilyeva[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жанна (Жанэта) Трафімаўна Прахарэнка (руск.: Жа́нна (Жаннета) Трофи́мовна Прохоре́нко; 11 мая 1940, Палтава — 1 жніўня 2011, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка РСФСР (1988).

Жанна Прахарэнка нарадзілася 11 мая 1940 года ў Палтаве. Сапраўднае імя — Жанэта. Бацька родам з Віцебска. Пасля пераезду сям’і ў Ленінград першыя ўрокі акцёрскага майстэрства атрымала ў Ленінградскім гарадскім палацы піянераў ім. Жданава.

У 1964 годзе скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстры С. А. Герасімаў і Т. Ф. Макарава). Яе аднакурснікамі былі будучыя зоркі савецкага і расійскага кіно — Галіна Польскіх, Лідзія Федасеева-Шукшына, Ларыса Лужына. Жанна Прахарэнка яшчэ студэнткай дэбютавала ў адной з лепшых карцін пра Вялікую Айчынную вайну — «Балада пра салдата» Рыгора Чухрая. Велізарны глядацкі поспех меў і фільм Юлія Райзмана «А калі гэта каханне?», дзе Жанна сыграла ролю старшакласніцы Ксеніі.

Актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.

Жанна Прахарэнка памерла ў Маскве 1 жніўня 2011 года пасля цяжкай і працяглай хваробы. Актрысу пахавалі 4 жніўня на Хаванскіх могілках у Маскве.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #13151413X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Jauna Prokhorenko // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. http://kommersant.ru/doc/1690040