Жэлька Ёксімавіч | |
---|---|
Жељко Јоксимовић Željko Joksimović | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Сербія |
Жонка | Ёвана Янкавіч[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, аўтар песень, кінакампазітар |
Інструменты | акардэон і вакал |
Жанры | поп, фолк |
Лэйблы | Minacord www.minacord.com |
zeljkojoksimovic.rs (серб.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жэлька Ёксімавіч (серб. Жељко Јоксимовић; Željko Joksimović; 20 красавіка 1972, Бялград) — папулярны сербскі спявак і кампазітар.
Першага поспеху як інструменталіст Жэлька дасягнуў у 1984 годзе, калі ён ва ўзросце 12 гадоў атрымаў прэмію як лепшы еўрапейскі акардэаніст у Парыжы. У цяперашні час грае на 14 інструментах.
Прызнанне як кампазітар атрымаў на фестывалі «Бялградская вясна-93», дзе яго песня заняла 3-е месца. У 1995 годзе на гэтым жа фестывалі стаў уладальнікам Другой прэміі журы за выкананне песні «Арыя». Песні, створаныя Ёксімавічам, перамагалі на фестывалі «Београдско пралечаны» ў 1993, 1996 і 1997 гадах. Як кампазітар і аранжыроўшчык быў адзначаны на фестывалях у Югаславіі («Будва»), Македоніі («Еўрафэст»), Беларусі («Славянскі Базар у Віцебску», «Залаты шлягер»).
У 1999 годзе Жэлька атрымлівае дзве найважнейшыя міжнародныя прэміі — Гран-пры як выканаўца «Залатога шлягера» на фестывалях у Беларусі (Магілёў і Віцебск) за песню «Pesma sirena», за якую ён таксама ўзнагароджаны прызам Міжнароднай арганізацыі ФІДОФ за музычную інтэрпрэтацыю і сучасны выраз этнаматываў у эстраднай музыцы на фестывалі Міжземнаморскай песні «Песня Медытэрана» ў Будве ў ліпені 1998 года.
Акрамя поп-музыкі Жэлька спрабуе сябе і ў стылі фолк. У прыватнасці, яго песня «Zvone tambure» перамагла на фестывалі Златна Тамбурыца ў Нові-Садзе ў 2000 годзе. Таксама Ёксімавіч быў узнагароджаны як аўтар музыкі для спектакляў «Mandagora», «Ljubinko i Desanka», «Rob ljubavi», «Pesice» [лепшая п’еса 1999], «Nemam da platim necu da platim».
У канцы 2000 года яго дэбютны альбом робіцца самым прадаваным альбомам студыі «Сіці Рэкардс», а песні з гэтага альбома шырока ратыруюцца на радыё і тэлебачанні. Пасля выпуску альбома Жэлька атрымлівае прэмію «Лепшы выканаўца года» на аснове вынікаў апытанняў тэле- і радыёстанцый, часопіса «Святло», а таксама газеты «Франкфурцкія навіны».
Яго сінгл «Ledja O Ledja» стаў вельмі папулярны ў краінах былой Югаславіі ў 2004 годзе. У тым жа годзе заняў другое месца на конкурсе песні Еўрабачанне 2004 у Стамбуле з песняй «Lane moje», саступіўшы першае месца ўдзельніцы з Украіны Руслане. У 2006 годзе на Еўрабачанні ў Афінах была прадстаўлена песня Ёксімавіча «Lejla» ў выкананні гурта «Хары Мата Хары» з Босніі і Герцагавіны, якая заняла трэцяе месца. У 2008 годзе на Еўрабачанні ад Сербіі выступіла Алена Тамашэвіч з песняй «Ора», музыка да якой таксама была напісана ім. Ёксімавіч быў абраны вядучым Еўрабачання 2008 у Бялградзе разам з Ёванай Янкавіч, вядучай тэлеканала РТС. У 2012 годзе на конкурсе Еўрабачання ў Баку (Азербайджан) заняў трэцяе месца з песняй «Nije ljubav stvar». У 2015 годзе на Еўрабачанні прагучала яго песня «Adio» ў выкананні чарнагорскага спевака Кнеза.
Акрамя радзімы, найбольшую папулярнасць атрымаў у Македоніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Славеніі, Венгрыі.