Жэлька Філіпавіч

Футбол
Жэлька Філіпавіч
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1988(1988-10-03)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Славенія
Рост 194 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славенія Свабода
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Славенія Дамжале 0 (0)
2006—2008 Славенія Баніфіка (Ізола) 26 (2)
2008—2009 Славенія Алімпія (Любляна) 30 (1)
2010 Славенія Дамжале 5 (0)
2010 Славенія Копер 4 (0)
2010—2016 Славенія Марыбар 139 (1)
2016—2017 Бельгія Мехелен 33 (1)
2018 Беларусь Дынама (Брэст) 17 (0)
2019 Казахстан Атырау 9 (0)
2019 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
Славенія Славенія (да 21) 3 (0)
2013—2014 Славенія Славенія 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Славенія Свабода (Любляна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018

Жэлька Філіпавіч (славенск.: Željko Filipović; нар. 3 кастрычніка 1988, Любляна) — славенскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2013—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Свабода» з Любляны.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Дамжале», дарослую кар’еру пачаў у клубе Другой лігі Славеніі «Баніфіка», пазней гуляў у Першай лізе за люблянскую «Алімпію», «Дамжале» і «Копер». У 2010 годзе перайшоў у «Марыбар», колеры якога абараняў на працягу шасці сезонаў. За гэты час стаў пяціразовым чэмпіёнам краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы і аднойчы — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У 2016 годзе перайшоў у бельгійскі «Мехелен», за які гуляў 1,5 гады.

У лютым 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. У першай палове сезона 2018 трывала гуляў у асноўным складзе, аднак з лета стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны[4], і неўзабаве паўабаронца папоўніў склад мараканскага клуба «Ітыхад Танжэр»[5]. Аднак, у студзені 2019 года перабраўся ў казахстанскі «Атырау»[6].

У чэрвені 2019 года пакінуў «Атырау», а ў ліпені падпісаў двухгадовы кантракт з сербскай «Вайводзінай». Аднак, правёў за «Вайводзіну» толькі адзін матч і неўзабаве завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Славеніі. 14 жніўня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славеніі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2). Усяго за зборную згуляў у чатырох матчах.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2021 года ўзначаліў клуб «Свабода» з трэцяга дывізіёна Славеніі.

Зноскі